Восеньскі кірмаш
04.11.2024Што найбольш за ўсё ў дзіцячым садзе любяць дзеці? Безумоўна, святы і забавы. Вось і выхаванцы дзіцячы сада разам з Лявоніхай і Несцеркам пабывалі на кірмашы, успомнілі народныя традыцыі, пагулялі ў народныя гульні “Рэдзька”, “Мікіта”, “Бульба”, “Завярніся ў ручнік”. А яшчэ дзеці паспрабавалі быць гандлярамі: прадавалі рэчы народных майстроў, прысмакі ды агародніну з садавінай. Сумаваць на кірмашы не прыйшлося нікому! Весялосць, смех, адменны настрой, пачуццё любові да роднага краю падарыла ўсім восеньскае свята!