Гуканне вясны - 2024

08.04.2024
Для таго, каб далучыць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, пазнаёміць іх з традыцыямі нашага народа і багатай абрадавай спадчынай, у нашым дзіцячым садку рэгулярна праходзяць фальклёрнныя святы. Адным з такіх святаў, якое мы адзначылі сёння, стала свята "Гуканне вясны". "Гуканне вясны" - падзея яркая, вясёлая і музычная. Нашыя выхаванцы вадзілі карагоды, спявалі песні-вяснянкі, гралі, упрыгожвалі дрэвы самаробнымі птушачкамі - і ўсё дзеля таго, каб паказаць Красуне-Вясне, як яны ёй рады і як добра ёй будзе з намі.